ул. Октябрьская, 119, 247801,
г. Наровля, Гомельская обл.

e-mail:
 info@narcrb.by

Главный врач: Афанасенков Иван Геннадьевич

тел.: 8(02355) 4-31-70

Выбор языка

Russian

Belarusian

English

Абмеркавалі правілы бяспекі з пенсіянерамі

У рамках правядзення акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» работнікі Нараўлянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на працягу некалькіх дзён стэлефаноўваліся з пенсіянерамі і размаўлялі аб правілах бяспекі.

Кожны званок станавіўся здзіўленнем для грамадзян, але, пазнаючы прычыну званка, з цікавасцю працягвалі гутарку. Перш за ўсё выратавальнікі распавядалі аб правілах бяспекі ў домаўладаннях, на вадаёмах і пры спальванні расліннасці, абмяркоўвалі неабходнасць абсталявання сваіх домаўладанняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі і адказвалі на пытанні, якія цікавяць грамадзян. У канцы размовы нагадвалі нумары экстраных службаў, якую інфармацыю трэба паведамляць дыспетчару і дзеянні ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

Иллюстрация

Иллюстрация

Иллюстрация

Иллюстрация